Do Art Together

Адкрыты набор у ментарскую праграму DO ART TOGETHER!

Picture Doc і FSH1 аб’ядноўваюць намаганні, каб стварыць шматкультурную адукацыйную праграму!

заяўная форма: https://forms.gle/WMp9NqZDXBk5NVPP8

Майстар класы, ментарства і мастацкае супрацоўніцтва ў працоўні Duży Pokój у Варшаве.

Жадаешь развіваць свае навыкі ў фатаграфіі, набыць новыя веды і знайсці сяброў у шматкультурным асяроддзі? DO ART TOGETHER – гэта ўнікальная ментарская праграма для жыхароў Варшавы – як палякаў, так і мігрантаў з усходняй мяжы. Калі ты цікавішся фатаграфіяй і жадаеш працаваць над уласным праектам пад кіраўніцтвам дасвядчоных тварцоў, гэтая праграма для цябе!

У чым сутнасць праграмы?

DO ART TOGETHER – гэта дзевяцімесячная ментарская праграма, якая спалучае адукацыю, мастацкае развіццё і сацыяльную інтэграцыю. Удзельнікі будуць працаваць у малых групах і індывідуальна з ментарамі – прафесыйнымі фатографамі, візуальнымі мастакамі і выкладчыкамі. Праграма ўключае тэарэтычныя лекцыі, практычныя варштаты і кансультацыі па асабістых праектах.

Структура праграмы:

  • Удзел у лекцыях і варштатах.
  • Працоўная супраца з выбраным ментарам над доўгатэрміновым праектам.
  • Кансультацыі з экспертамі.
  • Публічныя прэзентацыі работ у Duży Pokój у снежні.

Фармат заняткаў

Заняткі будуць праводзіцца ў гібрыдным фармаце:

  • Афлайн – у Duży Pokój у цэнтры Варшавы.
  • Анлайн – для тых, хто не можа ўдзельнічаць асабіста.
  • Заняткі з Кацярынай Кузьмічовай – два разы афлайн і пяць разоў анлайн.

Структура праграмы

Штомесяц удзельнікі будуць працаваць з рознымі ментарамі, знаёмячыся з іх метадамі і падыходамі да фатаграфіі. Пасля першага месяца кожны абярэ ментара, які будзе весці яго праект да канца праграмы.

  • Магчымы ўдзел ва ўсіх занятках або толькі ў выбраных.
  • Кожны занятак уключае лекцыю/майстар клас і кансультацыі па праектах.
  • Кожны ўдзельнік выбірае ментара для індывідуальных кансультацый, іншыя могуць далучацца ў якасці вольных слухачоў.

Мова заняткаў

Звярніце ўвагу на мову! Ментары размаўляюць на польскай, англійскай, рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Асноўную мову група будзе вызначаць у пачатку праграмы.

Праграма цалкам бясплатная!

Тэматыка праграмы:

✔ Стварэнне наратыву ў фатаграфіі. ✔ Праца над індывідуальным праектам – ад канцэпцыі да рэалізацыі. ✔ Варштаты па візуальным сторытэлінгу, рэдагаванні фота і фотакнігах. ✔ Сучасныя тэхналогіі ў фатаграфіі – 3D-дызайн выстаў. ✔ Этыка ў фатаграфіі і праца з героямі праектаў. ✔ Прасоўванне сваёй творчасці – як працаваць на рынку і шукаць фінансаванне.

Удзельнікі рэалізуюць уласныя фотапраекты, якія будуць прадстаўлены на фінальнай двухдзённай падзеі ў Duży Pokój, а таксама на мерапрыемствах для людзей з парушэннямі зроку і слыху.

Кіраўнікі – з кім вы будзеце працаваць?

Поўныя версіі біяграфій і апісанняў заняткаў вы знойдзеце ў канцы старонкі ў фармаце PDF або тут.

Ментар(ы) #PictureDoc

Юлія Клеванец – мастачка, фатографка, прыхільніца культуры. Выпускніца фотаграфіі ў вышэйшай школе Кіно ў Лодзі. Дырэктарка фундацыі Picture Doc, суарганізатарка выстаў у галерэі фундацыі “Працаўня Duży Pokoj. Супрацоўнічае з праектамі фундацыі, падтрымлівае мастакоў і каардынуе фотапраекты. Лаўрэатка “Талент года” (Pix.House, 2022), член еўрапейскай платформы Futures Talents. Яе праект Silent Racism быў прадстаўлены больш чым на 15 выставах у краіне і за мяжой. Суарганізатарка Polish Photo Brunch (Paris Photo, 2023) і ўдзельніца выставы Villa Polonez (Paris Photo, 2024).

Пётр Вуйчык – фатограф, прэзідэнт фундацыі Picture Doc, выкладчык Варшаўскага універсітэта. Працаваў у Gazeta Wyborcza (1989–2011), узначальваў фатаграфічны аддзел (2001–2011). Аўтар доўгатэрміновых дакументальных праектаў, у тым ліку Cyganie. Варшава-Бухарэст, Polskie Wolności, Sprawiedliwość, Móc spokojnie zasnąć (2024). Яго фатаграфіі дакументуюць ключавых асоб палітычнай сцэны Польшчы. Лаўрэат Grand Press Photo 2022, узнагароджаны Крыжам Кавалера Ордэна Адраджэння Польшчы. Супрацоўнічае з фундацыяй W Stronę Dialogu.

Віолетта Кулас – дызайнерка, якая мае досвед у графічным і тыпаграфічным дызайне мастацкіх кніг і плакатаў. Аўтарка візуальнай ідэнтыфікацыі выстаў фундацыі Picture Doc у “Працоўні Вялікая Пакой”. Яна таксама распрацоўвала візуальную ідэнтыфікацыю для мноства выстаў Школы Кіно ў Лодзі: серыі выстаў “ID_tentity” у Слупску, Бяластоку, Кракаве і Вільні, а таксама “Feed of War” у Лодзі і Варшаве. Яна асабліва любіць супрацоўнічаць з мастакамі пры стварэнні публікацый да іх індывідуальных выстаў і каталогаў аўкцыёнаў, у тым ліку публікацыі Марціна Ясіка да яго індывідуальных выстаў у Варшаве (Музей імя Болеслава Бегаса), Астраве (Музей Міляна Добеша) і ў Вене (STRABAG Kunstforum). Выпускніца фотаграфіі ў PWSFTviT у Лодзі.

Лукаш Паўлоўскі – куратар, які спалучае фатаграфію і новыя тэхналогіі. З 2022 года працуе ў фундацыі Picture Doc, канцэнтруючыся на 3D-графіцы і ШІ. Скончыў спецыялізацыю “Прэс-фатаграфія” ў UW (2016) і фатаграфію ў вышэйшай школе Кіно ў Лодзі (2020). Супрацоўнічаў з мастакамі пры арганізацыі выстаў, яго работы былі прадстаўлены ў CSW Toruń, Галерэі Pauza, на Interphoto і Fotofestiwalu. Стварае візуалізацыі выстаў, выкарыстоўваючы тэхналогію 3D для пабудовы прастораў.

Ментар(ы) #FSH1

Вольга Шукайла – беларуская фатографка, фатарэпартэрка і рэдактарка фатаграфій, якая жыве ў Варшаве. Нарадзілася ў Мінску ў 1988 годзе, пачала кар’еру ў 2012 годзе. Скончыла фатаграфію і культурную гісторыю. Працавала фатарэпарцёрам і рэдактарам фатаграфій у TUT.BY Media (2014–2021). Пасля яго закрыцця вымушана пакінула краіну. У Польшчы займаецца камерцыйнай фатаграфіяй і супрацоўнічае з медыя і агенцтвамі. Яе працы засяроджваюцца на міграцыі, правах чалавека і ролі жанчын.

Юлія Шаблоўская – беларуская фотаэдытарка, фатографка і куратарка. Больш за чатыры гады ўзначальвала аддзел фатаграфіі ў незалежным тэлебачанні Belsat, фарміруючы візуальныя наратывы пра рэаліі грамадства Беларусі. У 2022 годзе стварыла New Home Project, які падтрымлівае дзяцей і моладзь з Беларусі і Украіны праз фатаграфію і арттэрапію. Праект быў прадстаўлены на Fotofestiwal у Лодзі. Спалучае фатаграфію з эмпатыяй і дыялогам, дапамагаючы ўдзельнікам вярнуць голас і ўпэўненасць у сабе.

Кацярыня Кузьмічова – беларуская фатографка, якая жыве ва ў Вроцлаве. Стварае на скрыжаванні дакументальнай і мастацкай фатаграфіі, вывучаючы чалавечыя ўзаемадзеянні, палітыку, памяць і гендэрныя ролі жанчын. Скончыла эканамічнае права і выяўленчыя мастацтвы, вучыцца ў Інстытуце крэатыўнай фатаграфіі ў Апаве. Лаўрэатка конкурсаў TIFA і BIFA, стыпендыятка Gaude Polonia, членка WOMEN PHOTOGRAPH. Яе працы публікаваліся ў Bird in Flight, Monovisions і Dodho.

Яўген Атцецкі – фатограф, мастак, грамадзянскі журналіст. Нарадзіўся ў Мінску, у 2021–2024 гг. жыў ва Украіне, зараз у Польшчы. Спецыялізуецца на дакументальнай фатаграфіі. Аўтар праектаў “Плошча Перамен”, “MessedUp” і “Under Attack”. Фіналіст прэміі правоў чалавека беларускай супольнасці (“Журналіст года 2022”). Супрацоўнічаў з UNDP, UNICEF, Чырвоным Крыжам. Публікаваў у Belsat, The New York Times, Novaya Gazeta. Лаўрэат Grand Prix Prafota 2020. Арганізатар фестывалю FSh1, фотакаэмпа “Фотахутар” і стваральнік падкасту Далягляд.

Для каго?

Для людзей, якія цікавіцца фатаграфіяй – як для тых, хто ўжо працуе над уласнымі праектамі, так і для тых, хто хоча развіваць свае навыкі. Праграма адкрыта для людзей старэйшых за 18 гадоў.

Для мастакоў з досведам міграцыі – мэта праграмы – інтэграцыя розных супольнасцяў, у прыватнасці, творцаў з Польшчы і мігрантаў з-за усходняй мяжы. Мы прапануем 10 месцаў для палякаў і 10 месцаў для людзей з досведам міграцыі.

Для студэнтаў і выпускнікоў мастацкіх спецыяльнасцяў, а таксама для людзей, якія самастойна развіваюць сваю творчасць і шукаюць прафесійную падтрымку.

Для тых, хто хоча ствараць, вучыцца і будаваць сувязі ў мастацкай супольнасці.

Як падацца?

Каб удзельнічаць у праграме, неабходна накіраваць заяўку, якая ўключае: ✔️ Біяграфію – некалькі слоў пра сябе. ✔️ Кароткае апісанне вобласці цікавасці ў фатаграфіі. ✔️ Партфоліо з 1 да 3 фатаграфічных праектаў (у фармаце PDF або спасылка на сайт). ✔️ Матывацыйны ліст – чаму вы хочаце ўдзельнічаць у праграме? ✔️ Эскіз праекта, над якім вы хацелі б працаваць падчас праграмы. ✔️ Запоўненую анкету, дзе вы вызначыце перавагі ў выбары ментара.

Усе патрабаванні можна знайсці ў форме заяўкі! Калі ласка, падавайцеся толькі праз форму. Форма знаходзіцца тут:

Апошні тэрмін падачы заявак: 26 сакавіка 2025 да 23:59 Заяўкі дасылаць праз форму. Калі ёсць пытанні, пішыце на электронную пошту julia.bader@picture-doc.org

Колькасць месцаў абмежаваная! Канчатковы выбар удзельнікаў зробіць журы, якое складаецца з ментароў праграмы.

Дзе і калі? Месца: Працаўня Duży Pokój, вул. Warecka 4/6, Варшава + онлайн Працягласць праграмы: 9 месяцаў

 Заняткі: красавік, май, чэрвень, ліпень, верасень, кастрычнік, лістапад Публічныя прэзентацыі і спецыяльныя мерапрыемствы: снежань

Мовы: польская, англійская, руская, беларуская, украінская

Што вы атрымаеце?

Бясплатная адукацыйная праграма – унікальная магчымасць навучацца і развіваць свае навыкі ў прафесійным асяроддзі.

  Мажлівасць стаць часткай шматкультурнага творчага асяроддзя – атрымаеце новыя знаёмствы і інтэгруйцеся ў мясцовую мастацкую супольнасць. 

Доступ да ведаў і досведу ментараў – як польскіх, так і беларускіх мастакоў, якія дзейнічаюць на міжнародным рынку мастацтва.

  Артыстычны рост і тэарэтычная падтрымка – праца над доўгатэрміновым фотапраектам пад кіраўніцтвам дасведчаных прафесіяналаў. 

Прэзентацыя вашай працы падчас фінальнай падзеі – магчымасць паказаць свой праект шырокай аўдыторыі, ментарам і прадстаўнікам мастацкай галіны. 

Інфармацыя пра польскі рынак фатаграфіі – даведаецеся, як прасоўваць сваю творчасць і атрымліваць фінансаванне на ўласныя праекты. 

Моўны рост – удасканальце другую мову у натуральным творчым асяроддзі.

Не прапусціце гэтую магчымасць для развіцця і творчага супрацоўніцтва! Больш інфармацыі: picture-doc.org

Контакт: PL: julia.bader@picture-doc.org
BY, RUS, UKR: marja.karneyenka@gmail.com
Пошта фондацыі Picture Doc:
info@picture-doc.org

заяўная форма: https://forms.gle/WMp9NqZDXBk5NVPP8

DO ART TOGETHER – стварайце разам рознастайнае мастацкае асяроддзе!